Перайсці да зместу

Старонка:Слова пра Якуба Шэлю (1932).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

За пагляд вачэй Марылькі ясных
Цэлы б рынак ёй скупіў — прывёз.

Хоць, бы яблыню, яе ўбяры ты,
Хоць сябе ты жменяй рві а рві, —
Не змагчы ніяк дабром ня бітай,
Смаглай прагі бабскае крыві.

А ня чуеш жа ты, Шэля, плётак,
І ня бачыш, хоць "шчэ зрок ня стух,
Што ў авёс Марыля ходзіць потай,
З ёю гнутлі Вінцусь, твой пастух.

А спытаў-бы ты хоць сена гэта
І снапы у гуменцы з дзьвёх старон,
Колькі раз з іх сходзіла сагрэтай
У асьцюкох Марыля, ну, і ён. —

*

Ў карася пашчанкі чорны
Шчупакоры — сівы.
Ня ручыла табе, Шэля,
З тым каханьнем тклівым.

*

У гумне — паўзмрок і сьвежасьць,
Сема соладка кунежыць.