ЧАСТКА ПЕРШАЯ
Танцавалі хата, стол, Танцавалі коні, вол, І каровы у аборах, Як няхват было танцорак.
Танцавалі хата, зруб — Як бяда — дык, гэй, пад шлюб! З коньмі — вёдры, з людзьмі — кубкі У танок ішлі залюбкі!
Танцавалі бас, клярнэт, Белы шлях у ясны сьвет Выкідаў бярозаў ногі На гасьцінцы на аблогім.
Танцавалі хата, вёска — Як бяда — дык кожны цёзка!