Перайсці да зместу

Старонка:Слова аб палку Ігаравым (1938).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ВЯЛІКІ ПОМНІК СУСВЕТНАГА МАСТАЦТВА

Праф. М. Дабрынін

(ДА 750-ГОДДЗЯ «СЛОВА АБ ПАЛКУ ІГАРАВЫМ»)

У былінным гераічным эпасе рускага народу найбольш поўна і маляўніча адлюстравана барацьба Русі за сваю самастойнасць і незалежнасць. Вобразы рускіх багатыроў — Ільі Мурамца, Дабрыні Нікіціча, Алёшы Паповіча і іншыя — надзвычай яскрава адлюстроўваюць адносіны шырокіх народных мас да карэнных пытанняў жыцця ў старажытнасці. А. М. Горкі надзвычай правільна сфармуляваў думку пра адносіны народнай паэзіі да рэчаіснасці, да гісторыі. «Ад глыбокай старажытнасці фальклор неадступна і своеасабліва спадарожнічае гісторыі. У яго свая думка пра дзейнасць Людовіка XI, Івана Грознага, і гэтая думка рэзка адрозніваецца ад ацэнак гісторыі, напісанай спецыялістамі, якія не вельмі цікавіліся пытаннямі аб тым, што іменна ўносіла ў жыццё працоўнага народу барацьба манархаў з феадаламі»[1]. М. Горкі сцвярджае, што «сапраўдную гісторыю працоўнага народу нельга ведаць, не ведаючы вуснай народнай творчасці, якая безупынна і пэўна ўплывала на стварэнне такіх буйнейшых твораў кніжнай літаратуры, як, напрыклад, «Фауст», «Прыгоды барона Мюнхгаузена», «Гарганцюа і Пантагруэль», «Тыль Уленшпігель» дэ Костэра, «Вызвалены Праме-

  1. М. Горкі. Совецкая літаратура. М. 1934, стар. 19.