сказанне аб Індыі багатай (сярэдневяковую утопію), аповесць аб «Акире премудром», «Слово о полку Игореве» і «Девгениево деяние».
Цікавы зборнік быў уключан Мусіным-Пушкіным у яго маскоўскую бібліятэку, а са «Слова аб палку Ігаравым» была зроблена копія для Екацерыны II, якая (копія) захавалася да нашага часу. Задумаўшы выдаць зборнік, Мусін-Пушкін запрасіў у якасці памочнікаў Бантыш-Каменскага і Маліноўскага, якія прачыталі «Слова», зрабілі пераклад і падрыхтавалі выданне. У 1800 годзе ён вышаў пад такім загалоўкам: «Ироическая повесть о походе на половцев удельного князя Новгорода Северского Игоря Святославича, писанная старинным русским языком в исходе XII столетия с переложением на употребляемое ныне наречие», Масква, у Сенатарскай друкарні, 1800.
У 1812 годзе, у час прыходу французаў у Маскву, бібліятэка Мусіна-Пушкіна згарэла і разам з ёю загінуў арыгінал, з якога знімалася копія для Екацерыны і рабілася выданне 1800 года.
Такім чынам мы не маем нават таго рукапіснага экземпляра, які быў у распараджэнні Мусіна-Пушкіна і які, як мяркуюць даследчыкі, быў не аўтарскім арыгіналам, не рукапісам XII ст., а пазнейшым спіскам XV—XVI ст. Не гледзячы на гэта, страта спіска Мусіна-Пушкіна з’яўляецца вялікай стратай, бо ніякія выданні не могуць замяніць яго.
Рад даследчыкаў справядліва дапускаюць, што страчаны спісак быў напісан у Пскоўскай вобласці і на ім адбіліся рысы пскоўскага дыялекта: «луци» заместа «лучи», «шызый» заместа «сизый» і г. д. Выданне Мусіна-Пушкіна і копія Екацерыны з’яўляюцца тымі тэкстамі, з якіх пачалося вывучэнне. Але з тае прычыны, што навука ў той час была вельмі маладая і метады яе вывучэння былі даволі слабыя, то ў выданне 1800 г. укралася вельмі многа памылак, цёмных месц, няяснасцей, скажэнняў. Акад. А. Орлоў указвае на дапушчаныя першымі выдаўцамі памылкі. Напрыклад, у пунктуацыі,