Старонка:Скрыпка беларуская (1906).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нивы зеблиць, засевае,
У папары руниць жита,
Каб на весну было сыта,
А гасцинец — поўны люду!
Да мястечка, як да цуду
Бегуць, хлопцы и дзеўчата,
Гоняць быдла, жерэбята.
Бабы везуць грыбы семя,
Стан, ручник, маток, адзеня,
Масар, сыры, мак, хвасолю, —
Што зрадзіла на их долю.
Поўны рынак людцоў крыку;
А што смеху, а што рыку.
Гочуць гускі, пищаць свине.
Над снасцинкай куртавые.
Сорка пягне яйке з возу;
Бэрка плациць за берозу.
Янук, годзиць норы боты.
Юрка свище для ахвоты,
Крыся мерыць каптан ў люстры,
Ататулька реже хусты.
Кася глядзиць Ў Пайки кветки,
Белы качмир на жикетки,
Пацерки ў чатыры шнюры:
Будзе дружкай У Бандуры.
Жидок мерыль гарцам соль;
Шептун лечиць неки боль;
А як мне ды без тавару
Паказаць нат стыдна твару
Пайду лепі за месте скокам.
Кину яще разок вокам
На лесочек, на палетак
Ци такие, як у летак.