Старонка:Скрыпка беларуская (1906).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Востры зубы, якбы з пилы,
Колюць, режуць, цягнуць жилы.
Смаляць, паляць, пекуць, студзяць,
Старых, малых зо сну будзяць.
Як па вуглях кожны стане:
„Шо за гран, што за гране?
Што-то будзе, што-то будзе
З гэтай песни ў нашом модзе?“

Лист дубовы пад хлеб сцелюць
Жолудзь яго ў жернах мелюць.
А гдзе з дуба хоць пылінка,
Грудзь трасецца, як асинка.
А удзе тольки дудка свище
Людзи бегуць. як на грыще,
Як на дзива кожны стане:
«Што за гране, што за гране?
Што-то будзе, што-то будзе
З гэтай песни у нашом людзе?

|}


На чужой старонци.

Маркотна мне, чужи я людзям,
Цесна души, цесна грудзям.
Бегу думкай ў край далеки,
Ў лес цемны, ў лес высоки,
У сваю вёску, ў сваю ниўку.
Бачу выгон, багу сиўку.
Вун кароўку бегуць з поля…
Ой, да хатки! Ен» мне, доля,
Хоць расинку з нашай вёски,
Хоць, былинку, хоць дзве крошки
Ад палудня маго брата.