Старонка:Скрыпка беларуская (1906).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Праси, што патрэба,
У сим а дарую,
Усё пашлю з неба.
Я хачу. кяб сынку
Ты больш не мучиўся,
Каб ты быў свабодны,
З горам разлучи ся.
О дай ты мне Боже,
Хаца нову хату.
Дай кабылу сиву
Й жонку багату,
Дай кароўку з целем
Свинку, курэй кольки
Дай жита, ми змелем,
И годзи, й тольки.
А за гэта дзяку!
Буду сабе панам.
З горам разлучуся.
На век векоў аман.

|}


На магили.

На магили зыду дубам.
Пачну шептаць братним губам
Аб их доли, аб свабодзи.
Стапу песняй у народзи.
Пастух дудку з мяне скруциць,
Як заграе кроў замуциць.
Як засвище, кожны стане.
„Што за гране, што за гране?
Што то будзе, што то будзе.
З гэтай песни ў нашом людзе!“