Старонка:Скрыпка беларуская (1906).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як дзеўчина да венца,
Вецерок па ёй гуляе,
Клониць колас да землі,
Сонце зерне паливае,
Буслклякоче па гумни,
Гаспадар бежіць з касою
На зелёну сенажаць.
Спешиць викасиць з расою,
Смаглей, гладчей траву сняць.
Бабы мыюць, хусты рубаць,
Шьюць сарочки, хвартух.
Чутно ў леси негдзы труба,
Сочуць гнезды пастухі.
Дзеци ў пасецы збираюць
Да кузёмак паземки.
А у грыбах дзеўки гукаюць:
„Сюды хлопцы, дзецюки!“

Настаў дзень, прыціхлі хаты:
Вёска стала, як у сне!
Хибе тольки кот лахматый,
Гдзе па припечку зеўне,
Альбо дзед сталетни з печи
Ракам лезе вады спиць.
Горб ад працы сеў на улечи,
Вочи слабы. Цяжко жиць.
Кались дзед быў маляйчинай,
Спрытным хлопцам ў вёсцы слыў.
Перши у танец ишоў з дзеўчинай,
Мёд, гарелку бойка пиў.
А цяпер трасуцца руки,
Галавы не утрымаць.