Старонка:Рунь (1914).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

склычыць іх. Ніхай расплутывае, аж пакуль і мы Масквою ды Польшчаю расплутаімся…

Задрыжэла земля, полымя шуганула са ўсіх бакоў, пад грукат гармат і стогны байцоў шухнула ўсё аж намілю кругом у зямлю на-скрозь-доньня…


∗          ∗

Прайшло многа вякоў, і толькі акопы, старые акопы — сьведкі старадаўшчыны, асталіся. А ў ночку таёмную купальскую чутны там званы глухіе, жалобные, і грукат гармат, і енкі скалечэных, і сьпевы манастырскіе, і дзявоцкі плак няўцешны.

Страшна тут, а йшчэ далёка Янцы да поля таго Залесянскаго, а вось вось і акопы старынные.

— Гру-гу-гу… усхапіўся вецер, і захістаўся лес, завыў, застагнаў. Падгібаюцца ногі ў Янкі, і відзіць ён водаль дарогі каля глаўнейшаго акопа чырвонае нешта: ці маладзік усходзіць там, ці агонь гарыць, можа цяпло хто расклаў.

— І васкросніць Бог, і разьбягуцца ўрагі яго… — чуць кратаючы сухім языком, зашэптаў Янка, і цяпло стухла на міг. Але раптам асьвяціўся лес; зірнуў Янка — скрынка вялікая стаіць на ёй дзяўчына валасы чэшыць, ды ніяк расплутаць ня можэ, а па бакох яе два чорные сабакі ва ланцугох рвуцца.

Хацеў Янка пераксціцца, ды загледзіўся ён на дзяўчыну, шкода яму стала яе.

Маладая, белая, прыгожая, толькі вочы хаваіць, а сьлёзы буйные, як раса раньняя, па шчэках цякуць. Косы, як вужакі, апхапілі галаву і грудзі, і часам як агонь ад іх пышыць.