Старонка:Рунь (1914).pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лавам, ня можна мне маўчаць і прад іхным дзіцёнкам…

— Куды бяжыш, княжна? Ешчэ моцны муры Соломерэцкіе, не паломаны паркан замковы, ешчэ ёсць гарбузы і арэшкі на маскоўцаў у скляпох нашых і ня гнуцца шчэ нашы людзі, княжна! Многа скарбаў дзядоўскіх захована у нас, не малы шмат золата і каменьнёў драгацэнных у сьвятынях нашых,—аткупімся ад Маскоўшчыны, а непабяжым шукаці помачы у лацінікоў, куды дзяды нашы ня бегалі і нам заказалі…

— Манах! Маўчы! Ўладыслаў мой любы абароніць насьледзьдзе бацькоў маіх…

— Абароніць… Княжна, княжна! Так абароніць, што парушацца косьці князёў нашых у трунах і попел іх разляціцца. Ня хочыць Польшча Русь Літоўскую сястрой роўнай лічыць, дык ня будзіць ні Літвы ні Польшчы, а будзе магутная безканечная Маскоўшчына. Гора нам!

— Не бяжы, княжна! Аткупіся пакуль што ат маскоўскіх ваевод, а там што Бог сьвяты дасьць. А пакінеш Соломерэцк цяпер, — ня будзе ўжо, ня будзе нашаго незалежнаго Соломерэцка…

— Не… гэй, хлопчэ, гукні дружыну, вядзіце коні… Ступай, Грыгоры!

Страшны стаўся поп сівы. Высака узняў сьвяты крыж, падняў рукі і на калені зваліўся. Балюча паглядзеў у сьлед княжне Ганні і на неба зірнуў:

— Божа наш! крыкнуў ён. — Судзі нас, судзі мяне… Канец нам. Наша княжна пакінула нас, сплутала с Польшчаю і Маскве аддала. Вун склычаліся у бягні валасы яе, дык ніхай жа ра-