Старонка:Рунь (1914).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Плачуць маткі па сынох сваіх, а дзяўчыны плачуць па любых сваіх, туга вялікая агарнула дзяцей Соломерэцка, льлецца кроў…

А ў пад’земным ходзі-лазі с-пад родных муроў-скляпоў у Цёмны Лес нясуць княжну Ганну вусатые, у кунтушох і с пяром на шапцы, дружыннікі княжыча Ўладыслава. Пакідаіць бацькаўскае гняздо астатняя галінка з вялікаго радаводнаго дрэва Соломерецкіх князёў.

Незабавам… Вось ужо чутны плескачы і гоман ручая сьцюдзёнаго, вось і дуб векавы, а ля яго і ход-лаз пад’земны на зямлю выходзіць. Як самлела княжна Ганна у Замчышчы, так і цяпер непрытомна йшчэ. Але патроху-паціху расплюшчыла вочы дзявоцкіе, памаленьку, з нудою, усё ўцяміла. Апхапіла ручкаю белаю невялічкай касу доўгую, чорную, што ў дарозі сплуталася, прыціснула да грудак сваіх і сьлезамі, як каралі добрые, буйнымі змачыла іх, шэпчыць сама: «Пасад мой… Уладзя, Ўладзя, забарані мяне»…

— Гэ-гэй! Стойця, стойця, патрывайця, ляхі!.. чутна—задыхаўшыся бяжыць нехта ззаду. Аж гэта поп Грыгоры. Бяжыць угрунь, вочы гараць, белы сам, як сьмерць, у руцэ сьвяты крыж дзяржыць…

— Ці… ці ня… ці ня ўнучку славэтнаго Лугквеня, князя нашаго, у стані ляхаўскім віджу я? Ці то праўда, ці то здаецца мне, што заране так княжна Ганна Соломерэцкая з роднаго кута у чужу-дальнюю старонку ляціць?..

— Маўчы, манах! — прастагнала княжна.

— Ня можна маўчаці мне, што не маўчаў пад гром гармат і кульный сьвіст на маскоўскіх і польскіх палёх с князем Лугквенім і сынам яго