Старонка:Рунь (1914).pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Моліць Бога стары поп, мніх Грыгоры: «Удзяржы ўладу князёў маіх, прасьвятлі вочы княжны маей на карысьць усіх радзімічаў…»

І гаворыць мніх Грыгоры прыгожай Ганні—княжне: «Ох, ты мае, княжна дзіцянё, Божая служэбніца, а падданых сваіх заступніца, слаўная ты насьледніца слаўных князёў Соломерэцкіх, не дапускай ты к сабе паніча польскаго, княжыча Ўладыслава Воебойскаго, ня слухай ты салодка-атрутных прамоў спранджыстых настаўнікаў яго, беражы пасад прадзядоўскі, і веру сваю сьвятую праваслаўную беражы…»

Слухала папа, ня гледзячы на яго, княжна маладая.

І без атказу ішоў ён, стары, маліцца Богу у ціхай цэркві, пабудаванай шчэ старым князем Лугквенім.

А княжна Ганна часьцей ды часьцей да сябе Ўладыслава, княжыча Воебойскаго дапускаіць, часьцей ды часьцей яму ў вочы маладые пазіраіць…

Ня цьвёрда стаіць пасад князёў Соломерэцкіх у апасцы ад лаціны і вера праваслаўная. А ходзюць чуткі,—маскоўскі ўладар сваю раць на Літву Рускую паслаў пад старые муры старога Соломерэцка.

— О, Божа наш! О, княжна мая! — стогніць поп, мніх Грыгоры. Німа ўжо яму нашто спадзевацца.

Дарма! Ўсё канец маіць…

Сыпліцца цэгла і пыл ідзець над сьценамі замчышча, гудом-гудзіць пад кулямі маскоўскімі Замковая Гара, заслаў дым усё под ваеннае, равуць валы вайсковые, ірзуць коні літоўскіе, гудзяць званы хаўтурные, льлецца кроў…