Старонка:Рунь (1914).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
∗          ∗

На заўтра я заране ўжо прыйшоў к мосьціку. Доўга, доўга хадзіў-дажыдаўся: Мусі німа, німа й німа. Не прыйшла…

«У-вечары пэўне прыйдзіць ў парк, убачымся»—цешыў я сябе, і нейкая туга агарнула маё сэрцэ.

Прыйшоў вечар. Усе ходзюць-гуляюць, смяюцца, як заўсёды, а Мусі німа… Так і не пабачыў у той дзень.

«Што-ж такое?»

На другі дзень таварышка яе паведаміла мяне, што Муся «ешчэ учора раніцай» паехала к радні у Вільню. І калі прыедзіць — німа ведама.

Быц згубіў я што дарагое, дужа патрэбнае, без чаго жыць дрэнна.

∗          ∗

І вось… Чэраз пяць дзён прыйшло паведамленьне, што Муся у Вільні, раптам памёрла…

— Самагубства? — з балючай цікавасьцю у дрыжачым голасі запытаўся я у тае-ж самае таварышкі нябошчыцы Мусі.

— Аткасьні-іцеся вы, горэ… Нівесь чаго ешчэ дабіваецца,—толькі й пачуў я.

— «Дык што ж гэта такое?»

∗          ∗

Прайшло немала часу, на іншым жыцьцёвым шляху апынуўся я, многа розных іншых людзей спаткаў, а й дагэтуль, ат пары да пары