Старонка:Рунь (1914).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ад мяне, адвярнулася і пачала абпраўляць валасы.

Бываіць засьнеш у дзень, прашнешся і ня ведаеш: вечар ці раньне? Так было цяпер са мною.

— Юра, Ю-рачка, пойдзем дамоўку, — пачала гукаць, і здавалася, што яна смакуіць імя Юра.

— Пасядзім трошку, Муся.

— Я хачу спацькі… Галоўка баліць… — Як занадта кукоблены дзіцёнак лашчылася і быц хацела трошку й пакапрысіць-павярэдаваць.

Узяла маю руку так, каб я абшчапіў яе.

Пайшлі-ткі.

Маўчалі увесь час і нікога не спаткалі. Падыйшлі к іхняму ўжо дому.

— Заўтра у-раньні ты волен?

— Не, буду на рабоці ў полі.

— А у поўдзень?

— А у паўдзён дамоў прыду.

— Прыйдзі ў сасоннік к мосьціку.

— Добра, Мусічка.

Папрашчаліся. Я успамінаў закон, і не пацалаваў яе.

Яна узыйшла ўжо на ганкі і пазваніла, каб атчынілі. Я крыху прыстоіў.

— Як ты не заснуў? — нежданае даляцела ка мне з ганку.

Я аглянуўся. Схавалася ужо за дзьвярмі… Пастаяў-пастаяў крыху і пашоў.

І цяпер сэрцэ пачынала млець.