Старонка:Рунь (1914).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Рунь.

(Памяці друга).


Ад аўтора. Не падумайця, людзі добрые, што ў апаведаніўку гэтым выдумка хітрая, пляцень мастацкі… Не!

Яўна парушаючы законы пісьменства кра­снаго, пішу я тут аб тым, што запраўды было. Пішу без прыкрасы самай маленькай; пішу так, як праходзіць цяпер яно, мінулае, прад вачамі духа майго.

Карыстаючы з аўторскіх правоў, пішу тут успамін дарагому, незабытаму таварышу…

Я ведаў вялікіе сілы яго душы маладой і крыштальную чыстату гэтай душы.

Я ведаў… I я павінен расказаць братом беларусам, якую, можэ, сілу, што была паміж нас, страцілі мы.

Ці ж-ткі страцілі, Божэ?

Гдзе то цяпер ты, мой любы Ўладзімір?

Гдзе ён, брацьця мае?

Ня думайця, што нябошчык ён. Скуль гэта ведаць? Я-ж блізкі яго сябра, і я ня ведаю, ці на тым сьвеці ён, ці на гэтым?

Для свае радні і знаёмых—ён памёр. I так думаюць, што ён зрабіў самагубства. Так многіе