Старонка:Рунь (1914).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Муся, зірні, зірні,—якіе прыгожые, дзіўные болачкі плывуць на заходзі. Бачыш? —

Ледзьве варухнулася, маўчыць.

«Як незразумела і нескладна ідзець сягоньня час — падумаў; — так, я ведаю Мусю і яе сямью гады чатыры ці пяць, але ж «пазнаёміўся» з Мусяй усяго на тым тыдні ў серэду і гуляў з ёй трэцьці, толькі трэцьці вечар. Цікава…»

Мяркаваў-мяркаваў, як і што, і ўрэшці уцяміў, што трэба яе пацалаваць.

Сагнуўся, узяў яе за плечкі і прыціснуўся к цеплаватаму лічку, пацягнуў да сябе мягкую, любую, гладзенькую, крэмяненькую шчочку, але так неўдала, так… што пачуўся прыкры, каб яго век ня чуць, гук: «Цмыгу-у-уль…»

Мне зрабілася сорамна за сваё мяжджульства.

Я скасавурыўся, як конь хмылячыся, і з боку паглядзеў на Мусю. Дужа задзівіўся з нейкай дайжэ трывогай, чаму яна такая белая, не глядзіць і маўчыць, хоць ты што? Сьпіць ня сьпіць.

Баючыся, каб яна не ўцяміла майго пастылаго настрою, я ненарокам, асьцярожна шукаў на яе руцэ пульсу і шчупаў дужэй, нібы ад вялікаго пачуцьця паціскаў дарагую ручку.

Пульс біўся слаба, а біўся,—і тое мяне ўзвесяліла.

А яна тымчасам на ўсю сілу сьціснула маё плячо, прыціснулася, як мага, ка мне:

— Мілы, харошы… — ціха так шэпярнула, аж маё сэрцэ зайшлося.

Мне здалося, што тут і я павінен больш паказаць любоўную прыхільнасьць. Крэпка ціска-