Старонка:Рунь (1914).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўжо не спужаў бы. Бо калі мне пачало-б рабіцца страшна, я зараз узяў бы ў галаву і як мага дзержаў бы там, што ўсё бываіць ад думак… А буду я так мазгаваць,—раней за мяне чорт упудзіцца, трасца яго матары! У чым-чым, а у гэтым я чэлавек крэпкі:

— Не хваліся, Гаўрыла, не хварсі.

— Я і так не хвалюся.

— Папомніш, папомніш…


∗          ∗

Прайшло дзён восем. Гаўрыла Пячкур варочаўся дамоў с працы а познай ночы. Ішоў ён каля Пэцкоўскаго гаю. Ноч была цёмная, маленькі дожджык то пройдзіць, то перэстаніць, то пройдзіць то ізноў перэстаніць.

Гаўрыла пажадаў аддыхнуць. Узыйшоў на гай і сеў на церамок, якіе робяцца на магілках. Выніў капшук, набіў піпку табакаю і ўзяў яе ў зубы. Палажыў губку на скалку і секалом: «Цік! Цік!» а сам гаворыць:

— Сьвятые радзіцелькі, хадзіце ка мне курыць…

— А дай сабе, закуру, — пачулася нема с-пад церамка.

Гаўрыла, як сядзеў, так, і хлёпнуўся аб зямлю нежывы. Заўтра нашлі: лежаў акалелы і піпку зубамі сьцяў, а вочы на лоб выкаціў.

І толькі праз гады тры даведаліся, што у той час пад церамок залез ад дажджу басячуга наш, злодзей Атрох, і неўспадзеўкі арашыў Гаўрылу жыцьця.