Старонка:Рунь (1914).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скінуў, пажар ад пяруна, прыпомніў ён і страшные апаведаньня аб воўкулаках, ведзьмах, чараўніцтве. Усё яму было не ў цям. Аж тут і гэтые ваўкі… Дзіва! У лесі набеглі, круціліся, морды конскіе нюхалі, а не завалілі. Што гэта? Загавор? Чараваньне? Гіпноз?

Раптам з нейкім абурэньнем зьвярнуўся да дзеда студэнт.

— Дзедку, родненькі, Дык што ж гэта? Скажыця у чым прычына? Што тут к чаму, як жа?..

— Што? Пра ваўкоў? Дык тут жэ німа нічога дзіўнаго. Я змалку ведаў гэту павадку ваўчыную. Бывала пасеш каля лесу стадак, — а раней лясы былі вялікіе, драмучые, ваўкоў ды й усякаго зьвера было бяз ліку,—выбягуць яны, зверуганы, здаецца, адразу усё б праглынулі, зжорлі, прорва іх вялікая. Выбягуць яны, і тут ад злой радасьці, што напалі на паядуху, як сьціснуць зяпу—раззявіць ня могуць: бегаюць каля жывёлы, мордамі яе толькі: таўкіль! падтаўхіваюць, носам па горлу мацаюць, а зарэзаць а ніяк ня здолеюць… Пакуль хіба не адбягуць куды далёка. Зубоў, расцяць ім тады нельга. Ну, ведама, бываіць гэта з імі, калі яны надта прагаладаюцца і раз’юшацца так, што болей некуды.

— А цяпер? І цяпер таксама?—зацікавіўся дужа Архіп.

— І цяпер, мусіць, так, слава Богу. Я табе толькі не казаў, пужаць цябе не хацеў, а у мяне сякера на усякі выпадак схавана. Думаў: Уцячы—не ўцячом, а можэ йшчэ зяпы ім сударга зьвядзець, а калі ўжо Бог дапусьціць, сякерай бараніцца буду. Аж яно па мойму і здарылася.

— А-а… Вун што-о, — расчараванна троху, але ўсё ж з дзіваваньнем, працягнуў студэнт.