Старонка:Рунь (1914).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзед саскочыў с калёс і замуздаў гнядога. Конь біў капытамі па зямлі і званіў зубамі аб грудзілы.

— Ну, Архіп, трэба толькі коні дзержаць,—усаджываўся дзед на калёсах.

З боку бліснулі аганькі, пара, другая… Коні храпелі, маталі галовамі, ірваліся. Ваўкі падбеглі к самым калёсам і, патскаківаючы перадам, кульгалі і сярдзіта бліскалі вачамі.

Людзі маўчалі; коні дрыжэлі як у трасцы…

Ваўкоў было штукі чатыры. Яны беглі з бакоў і с пераду і торкаліся мордамі у ногі коням, але не чапалі. Коні ўсё трасьліся і кідаліся. Каб ня новые вожкі і не зялезные груздзілы у руцэ, яны пабеглі б, як шалёные.

Лес пачаў радзець, дрэвы расступіліся, на паляні каля дарогі выплывала нешта вялікае, цёмнае. То была лесьнікова хата.

Ваўкі прабеглі ўсьлед, моўчкі нюхаючы конскіе морды, с паўвярсты, можэ.

Атстаў адзін, другі… Каля лесьніковай хаткі не было ніводнаго.

— Ну, к лясьніку, Архіп, заежджаць, па мойму не варта. Зараз выедзім на поле, а там і станція, толькі на курганок паднімімся.

— Добра, дзядуля.

— Скора й машыну пачуім, калі закрычыць. А к поезду, пэўне патрапім.

Дзед кіраваўся, каб як разьвесяліць студэнта.

— Ну, ці ж не казаў я, што ваўкі не зачэпюць?—загаманіў ён.

А з Архіпам штосьці рабілася асаблівае. Успомнілася яму і новая хата, як батрака нехта