Старонка:Рунь (1914).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

увчыцель, ці што другое… Радні не адрэкаюцца, рбатнюю руку заўсёды дзержаць і йшчэ пляменьнікоў ды пляменьніц за сабою у людзі цягнуць.

— Пажывём, паглядзім. Шукаюць нічага і нашы маладые… ажно часам хныкаюць, стогнуць.

— А-а! Нашэ старое ўжо ім не надта падабаіцца.

— На тое ж маладые.

— А праўда і шкода іх што яны знайдуць?

— Пажывём — поглядзім.

— Калі дажывёмся.


VII

На станьцію павёз Архіпа той жэ сват, сівы дзед Яхім. Ездзіць з дзедам было дужа ладна: чаго ён не раскажа, не нагаварыць, і ўсё разумна, к толку, лішняго не пачуіш ад старога.

Мінуўшчына, як у люстры, праходзіла прад вачамі студэнта ў час Яхімавых апаведаньнёў аб старыне.

Ехалі ўжо даўно. Сьцямнела. Архіп маўчаў, успамінаючы, як пражыў дома да восеннай пары. Дзед, набіўшы піпку табакаю, курыў і гаманіў с конямі.

Дарога ішла па старому казённаму лесу. Цёмна, пара нераньняя. Дрэвы, як чорные, нямые веліканы, абступілі дарогу з абодвых бакоў і сходзіліся ўперадзі. Коні пад ласкавую, бадрашчую гутарку дзеда рухава і асьцярожна беглі па чуць бялеючай толькі перад самым носам лесавой дарозі.

Дзед ціхенька сьцёбаў пугаю і думаў, каб даў Бог хутчэй перэбрацца праз лес і выехаць