Старонка:Рунь (1914).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ён — мужык, мужык, эх! Во і мучаецца чэлавек: чаго на сьвеці так папарадкувана? Далі-болі, аткуля сьвет, аткуля што, Бога шукаць пачанаіць, як той Зроіл. Глядзіш: дыбаў-дыбаў чэлавек па гэтаму каўзялю,—пасклізнуўся, заваліўся… І навука не паможыць, а зможыць такога, бо прырода і навуку адалеваіць.

Так гаворыць сват Яхім, а кум Міхась дадае к таму:

— А падумаць: колькі турбот, болек і працы бязконцай трэба вынясьці бацьком, пакуль-ткі сынок ці да чушка на ногі станіць! Ды другі ж на ногі станіць — бацькоў успомніць; сам вучыцца, ці служыць, дзе і бацькаўскую старасьць к сэрцу прынімаіць, клапаціцца памагаіць, як, скажэм, Архіп. Адругій жэ, бываіць, і бацькоў адрачэцца! Вучы яго, такую дрэнь. Ого! Ці мала іх гэткіх, далёка шукаць ня трэба…

— Дык што-ж рабіць, сваток? — да Яхіма зьвертаецца Нупрэй. Жывём, як Бог даець.

— А што трэба жыць. Перша-на-перша, трэба, каб бацькі ўкладалі ў галаву гэтым хлапцам-вучням тое, што ніхай яны не саромяцца нашых мужыцкіх мяркуваньнёў пра Божы сьвет слухаць. Ніхай сабе мы на погляд шэры, а, браце, душа можэ быць і пад шэрым жупаном ня шэрая. О! Помню, бывала, прыедзіць к нам ў сяло на лета, ці ў-зімку калі, с Пецярбурга пан Белееўскі. Вучоны многа, кніжкі сам складаіць друкуіць а са мной так, бывала, як пойдзе, як пойдзе гаварыць, аж захлібаецца. Бачу — перада мною, мужыком, думкі лепшые выкладаіць. «Я, — гаворыць,—толькі у вас і аддыхаю і спачын знаходжу. У вас, селян, усё кіруюцца праўду знайці ў ва ўсім. Пастух, які-небудзь, слова