Старонка:Рунь (1914).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ідуць музыкі-скамарохі у граньні сваём, — і кіпіць-бьецца сэрцэ хлапецкае… Эх! Пайці і сілу сваю на ўвесь сьвет паказаць, прагнаць крыўдзіцялёў, вытурыць іх ад людзей бедных, шчырых, змірных і пакорліва-прыяючых, людзей родных і балюча-скрыўджэных.

І добра на зямельцы будзе ўсім! Усе родные, радые, усе дужые, ладные. Сьвеціць сонійка, а ў гайку птушачкі пяюць вясёла так, ладненька, а красачкі цьвітуць, пахі-араматы прыёмные любые носяцца, шуміць жытцо высокае, доўгакалосае, шэпчыць думу сьвятую, ціхую каласамі буйнымі, падзяку пяе працы мужыцкай, а «мужыцкай»,—селянскай працы, справядлівай…

А у хаці відней ды відней, але скуль жэ сьвятло гэта прадзіўнае? І музыка дужэй усё чуіцца, шырыцца яна і бліжыцца.

Чуваць ужо і сьпевы хаўтурные, цяжка — ціха-плакучые. Выіць нехта, заходзіцца… дзявоцкі плач то, няўцешны, пэўне што.

Зірнуў Архіп на хату, бачыць—падлога каля печы расступаіцца, і выходзіць, падымаіцца труна аграмадная с пакрывамі чорнымі. То падымаіцца, то схаваіцца; то падымаіцца то схаваіцца…

Валасы дубам у Архіпа становяцца. Хочэ ён падняць галаву, пабачыць лепей труну страшную, — цяжка, галава не падымаіцца. Хацеў рукою крыж на сябе палажыць,—рука, бытцым палка, не шавеліцца. Крычаць-гукаць, ратуйце зваць памкнуўся ён, — а ні каліва голасу німа, як і небыло яго ніразу, толькі дух цяжкі у рот набіраецца, паветрэ сьмярдзючае увакруг ўсюдых.

Добра сьпіць Архіп, дзіўна сьпіць Архіп.