Старонка:Рунь (1914).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

б,—раздумляў студэнт, каб неяк выбачыць сабе сваё спужаньне.

Ён йшчэ доўга, доўга углядаўся на полымя а яно было ўжо цішэй, не шугала так у гару і патроху знікла саўсім.

Балагольшчык маўчаў, пакуль не пад’ехалі к самай хаці Лінкевічаў. Там ён, узяўшы грошы і пажадаўшы спакойнае ночкі, дабавіў неяк недаўменна:

— Ды й зданьнё ж! — і паехаў начаваць к Міхалю у каршму.


III

Архіп спаў доўга і смашна. Ноччу сьніў нешта, хто яго знае, якое, але прачхнуўшыся нічагусенька ня помніў. У хаці нікога не было, толькі чутна — у прысценку за дзьвярмі матка ляпала у качарэжніку вілкамі. Блінамі пахла… Сонійка гуляла снапамі сьвета па настольніку і па старэнькіх абразох. У куце гарэла лямпадка. На вуліцы, чутна, гаманілі, седзючы на бярвеньні, старые і хлопцы.

«Ага, сягоньня-ж сьвята», — успомніў Архіп, пацягнуўся і сеў.

— Ці ўжо прачхнуўся? Паспаў-бы ты, сынок болі: з дарогі замарыўся,—гаварыла маці за сьцяною.

— І так выспаўся, як пяньку прадаўшы,—вясёла адгукнуўся Архіп і пачаў адзевацца.

У галаве таўпесіліся думкі аб горадзі, таварышах, вуроках, к ім падбаўлялася дзіваваньне, што за зданьнё ўчора было і якая чартаўня