Старонка:Рунь (1914).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Купальскую чутны званы пад’земные, а каля вургана, гдзе манастыр быў даўней, іншые чулі, як манахі у скляпох абедню правюць…

— А хто ж гэта чуў?—запытаўся студэнт.

— Усе. Як гэта-хто? Каму траплялася познай парой бываць тут, апынуцца… Бывае так ешчэ, кажуць: агонь нейкі над балотам бегаіць. Ты за ім — ён ад цябе, ты бліжэй — ён уцекаіць. Сіненькі такі, невялічкі аганёк. Кажуць, грошы схавана тут багата пад нейкім вялікім закляцьцем.

Не, дакончыў балагольшчык свае гутаркі, як далёка, на полі паказалася на самай зямлі полымя… Гарыць нешта… То шугае ў верх яно, ў бок, то бяз сілы зьбегаіць уніз.

Чорная сьцень, як чэлавецкая фігура, прабегла па ём раз-другі.

Праз неколькі часу полымя ўспыхнула у другім, у трэцьцім месьці.

Балагольшчык змоўк ад страху. Коні вышэй паднялі галовы і закруцілі вушамі. Сам Архіп пачуў, як закалацілася у яго сэрцэ і прыліплі на лбе валасы.

— Што за глупства?—у голас загаманіў ён,—каб разумна абмеркаваць, аткуль, жа тут агонь у столькіх мейсцах: нашлежнікаў на парыні быць ня можэ, а ешчэ што ж?

Балагольшчык ціха зацмокаў на коні, дыргануў вожкі і нешта ціха шапнуў коням, а тые пабеглі шпарчэй.

Архіп задзіўлена глядзеў у поля, ў цямноту.

— Ось так чартаўня. Ну й ўцям тут, што за справа. І калі мне робіцца неяк ня добра, то што-б было з нашым батраком? І чэрці здаліся