Старонка:Рунь (1914).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Драў, драў, драў,—сквярэцца драч; і ён сьціх. Ціха-ціха…

Не, во чуваць збоку шчэ,—павялі нашлежнікі коні ў лес пасьвіць. Смяюцца, рагочуць, жартуюць. Нейкі скалазуб сумысьля вугнава зацягнуў прыпеўкі:

Не хадзі ты па балоту,
Не мачы ты ног, ног.
Не любіся з багатою,—
Не паможыць Бог, Бог…

— Ай-я-я-я, я-я-я,—якочыць, прыстаўляецца каторы-то хлапчук.

Багатая—гарбатая,
А к таму-ж і пышна,
А бедная дык чэсная,
Яе у садзі вішня.

— Трым-трым, трым-трым,—у тахт басуюць другіе хлопцы, вясёлые, радые.

Усё ў полі супакоілася. А ні гука. Архіп быў ў добра-дэлікатным настроі. «Краіна родная мая…» — марматаў-пеяў ён ціхенька і думаў-думаў, што будзе праз дзьвесця, трыста, чатырыста гадоў тут, наўкола? Калісь тут лясы былі драмучые, непраходные, у лясох людзі пням маліліся і жылі са сваей доляй-нядоляю. Ішло жыцьцё, высекаліся лясы. Загарцавалі па тутэйшых мейсцох людзі ваенные-ратные, шмат костачэк маскоўскіх, польскіх, казацкіх палягло, «паміж пустак, балот беларускай зямлі…» Швэды, французы знаходзілі сабе тут вечны спакой. Божэ, Божэ, як гэта ўсё страшна і цікава!

— Паніч, — загаварыў балагольшчык з нейкім жахам, — вы, мусіць, ведаіця, што ў гэтым балоці, што на лева, калісь-то у даўные гады цэлы горад за нешта праваліўся скрозь-доньня. У ноч