Старонка:Рунь (1914).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

II

— Ну й коні ж твае! С крупадзёркі на скуру прадалі ці што? — запытаўся Архіп у балагольшчыка, дзівуючыся, што едуць яны — цішэй некуды.

— А як жэ… Быц вы тое ведалі, пане Лінкевіч, ведама сто ш крупаджоркі…

— Ну, ну паганяй, а то мы й к раньню не давалачомся.

— Гэ, гэ, гэ! Нэ-э, пасьлі, мае лярвацкі, — зацмокаў жыд, сцёбаючы пугаю па зямлі. — Даеджым, пане, даеджым! Гэ, гэ, гэ… Нэ!

Коні лавілі пугу хвастом, дрыгалі нагамі і гультайліва трасьлі па калюгах балагольскую будку.

Лес кончыўся. Выехалі на поле. Дарога пайшла роўная. Архіп залюбаваўся прыгожасьцю летняго вечэра. Серцэ ласуна да красы забілася дужэй у малых грудзёх яго. Наўкруг было так ціхамірна і так па нябеснаму святочна і прыгожа. Цямнела. На захадзі гарэла зара

— Джу-нгу-у… паляцеў жук.

— Мэ, э, э… замаркатаў ў гарэ кала балота, дзікі баран (чэпік); сеў недзе на купіні.

Абапал дарогі было жыта у копах і на карэньню, што не пасьпелі ешчэ зжаць. С аржанішча нёсся прыемны жытні пах. З логу ціхі, цёплы ветрык тхнуў сенам. На небі паказалася зорачка, другая, трэцьцяя…

— Го-го-го, — кацілася далёка па лесі.

— Трполя, трполя, тпроля — клікаў нехта жэрабёнка.

Чутна у перадзі па дарозі: «Скры-гы-ы…