Старонка:Рунь (1914).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

заў мне пакойны Габрыель: Ня трэба слухаць тых, што кажуць: «Разумны пьець, ды вум не прапіваіць, а дурэнь і вадою абапьецца…» І разумнаго, і моцнаго, і вялікаго пана, і апошняго мужыка, і пісьменнаго, і працавітаго, і цёмнаго чэлавека, — ўсіх адзінакава, калечыць яна, у ва ўсіх адбіраіць сілы…» Праўда. Бо то-ж кара Божа! За тое, што праз гарэлку чэлавек губіць розум, губіць абраз Божы, робіцца самагубцам… Чуіш ты, Раман?

Раман (ташнуіць праўдзіва). Што мне рабіць? Я німаю сілы, я ні змагу сябе! цяжка мне… Хаджу, як шалёны… Ні хачу іці, ні хачу піць, а… іду і прапіваюся да ніткі… На панахвіду па роднай мамачцы грошы прыблюў і пра-пра-піў-у-ў… (Гудзіць).

Дзед. Маліся, Рамане…

Раман (агоўтаўся ад плаку). Але-ж прысьпеў мой час… Татуля! Ганна! (Бразнуўся на калені перад абразамі і склаў перад тварам рукі далонямі). Божэ міласэрдны! Ты ўсё бачыш і ўсё ведаіш! Памажы мне, Навышні! Клянуся Табе, што ад гэтаго часу ніколі…

Дзед (страшна гаворыць). Сынок! Ні грашы. Ні падманяй Бога! Колькі разоў, шмат разоў ты ўжо заклінаўся, бажыўся — і усё дарма… Дык ня трэба ж! Ня трэба прысягі, калі німа пэўнасьці яе споўніць.

Ганна Раман, не хітруй з Богам! Пакарае-е… А а-а…

Раман (тварыць сваё)… Ніхай буду я проклят, калі з гэтаго часу ня кіну піць паганае атруты да самае сьмерці!.. Ня меў я долі, шчасьця, калі… (Убачыў на палічцы грошы усхапіўся). Што там? Скуль тут грошы? (Хочэ узяць іх,