Старонка:Рунь (1914).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ганна (напіўшыся). Ох, тата, адлягло-о… Раман, памру я; калі а-а-ажэнішся у-у-удругі—жалей маіх дзетак, ня крыўдзі і не дазваляй крыўдзіць. Кінь выпіўку… (Раман стаіць, утупіўшы галаву уніз, і цяжка дыхаіць).

Дзед. Каня возьмуць за даўгі, каравёнку прадалі, хамут быў — німа. Усё на гарэлку пайшло. Раман, чуіш ты? Зямлю прадам, сам кіравацца буду, пакуль сілы хопіць, а ўнукаў пракармлю, а цябе… пракляну, калі не забудзішся шляху да каршмы…

Раман. Тата!

Дзед. Да старэцкаго хатыля бацьку давёў! У старцы астаецца, хіба, мне ісці? Ты ж адзін у нас быў, матка як цябе пеставала, а ты як успамянуў нябошчыцу? Горэ ты маё… Вёсначка на дварэ, жаўранкі пяюць, людзячкі з весялосьцю на полі за сахою ходзюць, а мы, мы праз цябе тут, як у смале, кіпім! Горэ ты маё…

Раман. Тата! Досыць вам, даволі… Апахмялюся я толькі і навекі заракуся! Ці мне ж ня тошна? Атруціла мяне гарэлка, згубіла жыцьцё…

Ганна. Ты малады йшчэ, Раман. Устрапяніся. Ці хочэш, крый Божэ, каб і я с таго сьвету прыходзіла да цябе за дзетак спрэчацца, Рамане! Дай мне спакой.

Раман (пацьвярэзеў). Татуля! Ганна! Ці я-ж нічога не разумею? Ці мне-ж ні баліць? — І ці я ж не зарэкаўся? Але ж яна, як тая салодкая атрута… Як тое сьвятло бягучае купальскае, заводзіць яна чэлавека у такую круч, аткуль німа узвароту… Адбярэць і розум, і сумленьне і жаласьць… Ці я ж не разумею, тата? Ратуйця мяне… (Замарыўся).

Дзед. Праўда! Кара Божа, Раманька! Ка-