Старонка:Рунь (1914).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ты майго сэрца. Чуў тваю песьню. А тата… Як жэ ён гараць будзе, калі хамут, хамута… Я сам успашу. Ніхай стары ні турбуіцца, час ёсць. Успашым. Не сяньня — заўтра. Сяньня галава баліць, спахмяліцца б, хіба цяпер. Гануля, дзе твая суконная хвустка? дай на сотку! Не сярдуй.

Ганна. Раман!

Раман. Ну што, што? Ну на̀, забій мяне! Ну на̀, на̀ зарэж мяне, а дай жэ ты мне на сотку, трэба ж мне апахмеліцца!

Ганна. Пабойся Бога. Раман! На хлеб дзеткам німа; што ты сабе ду-ма-іш?

Раман. Не стагні! Голая костка! Ад заможнаго бацькі браў, а што ты мне у гаспадарку прынесла? Сабаку печэнаго… Во захварэла, падла! І здохніш хутка, падажджы… (Ганна ані слова, Аўдулька пачынае плакаць). Ня румзай, Аўдуля! У матку ўдалася! Заступніца… Я табе пакаж-ж-жу! На калені! Маўчы! Што б твайго духу нячутно было! (Аўдулька ціха хліпае і становіцца на калені).

Ганна. Божа!—(Ташнуіць).

Раман. Сыйду і кіну, кіну… Прападайця тут, хвароба на вас. Ссушылі мяне… Пью,—дык я ж вас і кармлю. Ы-ы-ы! (Скрыгочыць зубамі ад злосьці). Пілуюць-пілуюць, смурыжуць за кожну чарку, ці выпіў ці ня выпіў… Зьежця мяне! на зло прапьпю, усё прагуляю! Зарэжуся! Задаўлюся! Зарэжуся! (Хапаіць са стала тупы нож і шмуляіць па горлу; Аўдулька крычыць, Ганна стогніць дужэй. Але нож сагнуўся, і Раман са злосьцю кідаіць яго на землю).

Ганна. Кепска мне, кепска мне… Ай мляўка… Сьмертухна мая… Аўдулька, па цётку Хры-