Старонка:Рунь (1914).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Праява 4-ая.

Тые ж і Раман.

Раман (пяець дальш). За-аўтра, за-аўтра, не-е сягоння,—ко-ожны пьяніца пяе-е… (Спыніўся). Добры дзень тату ў хату! Хвароба ў лес, здароўе ў косьці! Стуку-груку, хто тут? (Ідзець па хаці вугнава прыпеваіць).

Адна думка у Рамана,
Што кішэнічка падрана!
Німа грошы, німа дроў,—
А як выпіў—ўжо й здароў!

Не! Йшчэ адна думка ёсць: каб мая сухотніца паднялася. Ато, калі-і ўжо скрэмсалася! (З ласкай да Ганны), Ганна! Ганначка! Жоначка мая любая! (Тужліва) хварэіш? (Жаласна і безнадзейна). Усё хварэіш… Пара ачуняць: Лепшай, галубка мая, а я, я… Во табе сьвяты крыж,—досі жлуктаць гарэлку! Дос, дос і дос. Маё слова сьвята! Ня буду й ня буду, наўсёды заракуся… (Садзіцца на зэдлік і крыху маўчыць). А дзе ж тата? Дзе Кастусь! (Ніхто яму не атгукаіцца). А? (Пачынае злець). Аўдулька! Куды пайшоў дзед? Чуіш? Злазь адтуль тэйчас, нячыстая каланіца, а то я табе! Янку калышы! Я вас! Што вы мне? Што хачу—то й раблю. Ось ешчэ! Соткі ўжо выпіць нельга? Што такое значыць?! (Ходзіць—хістаецца па хаці).

Аўдулька (калышыць Яначку), Дзед с Касцючком пайшоў у поле… Дзед гараць будзе…

Ганна (стогніць). Божухна! Німа сумленнасьці ў чэлавека… Апомніся, Раман! Сьмерць мая, дзеткі нашы малые, ах…

Раман. До, дос ужо! Не стагні, не гнаі