Старонка:Рунь (1914).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і за пачопку, калі трэба, калышыць Яначку. У хаці надта бедна.


Праява 1-ая.

Дзед, Ганна, у калысцы Яначка.

Дзед. Божухна-Бацюхна! Ці будзе ж гэтаму калі канец? Пьянства кожны дзень, кожну ноч… Дзеткі плачуць, Ганна хворая ляжыць,—як ей, матцы, глядзець на гэта? А ён? Охо-хо-о… Пакараў ты мяне, Справедлівы Божэ! За грахі мае брудные пакараў ты мяне, бо калісь і я ня меў сумленьня, цягнуў-піў зельля паганае, будзь яно проклятае навекі… (Бярэцца за сьпіну). А-ай, усе костачкі ломюць. Мне, старому бацьку, трэба гараць ехаць во, а ён… ён пьець. Яму і клопату мала. Не-е, сынок, дапьешся, апомнішся, ды каб не было ногды позна… Нікому ніколі ні падаруюцца сьлёзы дзетак, ой, ніколі! А ён пьець, крычыць, бьецца, глуміць, дзіцячы хлеб прапіваіць. Будзе грэх, чую, усімі думкамі чую…

Ну, хіба іці саху прыснадзіць. (Паклаў лапаць, устаець). Эх, Раманька, Раманька… (Да Ганны з ласкай у гаворцы) Ганна! Ці чуіш, Гануля! Мо ты зьела б чаго-небудзь? Хлеба кум Аўрам пазычыў, учорашняе поліўкі з ложку стаіць. Сербанула-б, Гануля!

Ганна (кранулася, гаворыць-стогне). Ці-і Раман прыйшоў с карчмы? А-ах…

Дзед. Зара прыдзіць… Дык зьеш чаго крыху, Гануля. Як жэ гэта, Божа мой, трэцьці дзянёк у цябе крошкі у році не было. Смагу, балазе, прогналаб.

Ганна. Не-е-е… Ня трэба. Касьцючку, Аўдульцы ніхай поліўка. Дзетачкі вы ма-е-е… (За-