Старонка:Рунь (1914).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Атрута.

(Кароткі жалобны абразок).


Людзі:
Дзед
Раман, яго сын.
Ганна, жонка Раманава.
Аўдулька 8 г. Дзеткі Раманавы.
Косьцік 6 г.
Яначка 8 м.
Хрысьцёна, цётка Ганіна.

Усё дзеецца ў старэнькай, закопчэнай вясковай хаці. Налева у ёй — дзьверы у сенцы і дальш у вуглу печ і качарэжнік. Ад печы — пол аж да правай сьцяны, у каторай два вакенцы; ад полу каля гэтай сьцяны ідзець лаўка. Перад лаўкаю водаль ад полу — стол, на стале ляжыць нож, а хлеба німа; к столу прыстаўлен зэдлік. Над ста­лом у куту — абразы с палічкай дзеля сьвечак.

На палу — сувалка, на ей ляжыць дужа хво­рая Ганна пад дзяругай. Каля Ганны вісіць калыска на круку, убітым у столь; у калысцы сьпіць малы Яначка. Пасярод хаты на падлозі — калодачка, на ёй сядзіць дзед, даплетаіць лапаць