Старонка:Рунь (1914).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ты во даждала?..» Звінела ў адным баку. І што с табою будзе? плыло ў другім.

А зорачкі блішчэлі так хораша на небі І скрыпеў сьнег… І мерные тужлівые вершы ля целі з неаткуль:

Мой родны край, краса мая,
С табой на век расстаўся я!..

І задумаўся Клім. І пеялася неяк па іншаму:

Мой родны край, краса мая,
С табою век ня ў згодзі я…

Пад ложэчкаю шчымела нешта незнаёмае.

Мой родны край, як ты-ж мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы.

І ляцелі думкі. І дрыжэлі струны душы дзіўна-маркотным гукам.

Мой родны край, як ты-ж мне мілы,
Ўцяміць цябе не маю сілы…

«Эгэ-ж, уцяміць, пазнаць, зразумець ніколі ня здолііш» — быў чуцен шэпт. «І хіба!. Што?..»

«Але ж не адрэкацца, ня быць здраднікам, а любіць, шанаваць родную Бацькаўшчыну павінен, доўжан…» быў другі шэпт. «Люблю… ці ж не люблю?.. А страшна яно роднае… чым?..»

І спархмурнеў Клім, сігаў[1] шпарчэй па скрыпучым марозным сьнегу. Ляцела думка: «Мой родны кут, люблю цябе бяз меры!» і забавілася яна, не ўцекала.

— Ці не захварэла твая галава, Клім, пасьля лазьні? — спытаўся бацька.

— Палепшаіць, — атказаў сын.



  1. Сігаць (дыялект.) — крочыць. (Вікікрыніцы )