Старонка:Рунь (1914).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У лазьні.


Вучэнь апошняго кляссу каморніцкаго вучылішча, казённы стыпэндзіянт Клім Шамоўскі, к Калядам прыехаў у-двору[1] і ужо другі тыдзень жыў у бацькавай хаці ў роднай вёсцы Мордалысаве.

Якраз у трыццаць першы дзень сьнежня, перад Новым Годам, дзядзька Якуб, дамяўшы сваю пяньку, выпаліў лазьню, каторых ў Мордалысаве на 25 двароў ёсць ажно дзьве.

У вечэры Клімаў брат Пархвір напаіў коні, падаваў жывёлі, прыйшоў у хату і пачаў рыхтавацца у лазьню. Знайшоўшы апоркі і сеўшы на калодачку разуваць лапці, загаманіў ён.

— Дзядзька лазьню ужо вытапіў. Гатова. Збірайцеся хутчэй. Ты, тата, бяры вядро і йдзі; тымчасам і я пайду с хлапцамі; трэба па венікі на вышкі узлезьць. А Клім што гэта сядзіць? Ай ты ня пойдзешь сяньня у лазьню, — запытаўся ён у брата.

Клім палажыў на палічку «Нізшую геодезію» Біка і «Песьні жальбы» Я. Коласа, што дагэтуль былі у руках, нечэга задумаўся, аткінуў з лобу свае доўгіе валасы і троху памаўчаўшы, атказаў:

— Я й сам ня ведаю, іці мне, ці-то ўжо не

  1. Удвору (дыялект.) — дадому, дахаты. (Вікікрыніцы )