Старонка:Рунь (1914).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

(Ад аўтора. Потым ёсць і яшчэ у днеўніку тое-гэта цікавае, але друкаваць ня можна па розных прычынах. Ёсць і ўспаміна у яго, напрыклад).

…Чытаю, працую; сяджу ў вечары.

Думкі цягнуцца… Маленства мае

Граза, на начлег не вядуць, а мяне, батрака, гаспадар выправіў. Павёў я коні у вугол, к лесу; спутаў, а сам лёг пад елкаю. Страшна стала аднаму у буру. І каб не забіў пярун. Лёг у ляшчыні пад буйным дажджом. Ляжу, схаваўшыся пад зніз з галавою, а пад мяне ужо патцекаіць, а зверху, па знізу, як па лубу, дождж: бом-боль-буль… ліп-ліп… Гром: гу-гу-гурр!.. Гручыць.

(Другое. Мама уміраіць. Не разумею, і вясёл. Потым — у павадыры. Дзядзька забраў. Біў кійком. Дворнічыха ратавала; было непагодна, сьцюдзена, я туляўся па дварэ. Яна узяла, грэла, чаем паіла. «Ногі, як лядні… Лядзень-ляднём… Дзетка маё».

(Трэцьцяе. Сказала мне Я.: «Ты — сільны і справедлівы; я пайду за табою, гдзе хочэш; я усё кіну для цябе. Ты — новы…» Душачка мая, жоначка мая… Божа! дзякую Табе!

(Ад аўтора. Потым даю тут пісьмо Ядзі да яго. Вядома ня поўнасьцю, бо у ім яна зачапіла радню, і я не магу усё друкаваць, каб не было на мяне навалы вялікай).

«…Мой Ўладзя! Мой любы, мой ненаглядны, мой богаданны! Я рада. Так! Ты мой, а я твая, твая на векі. І татка, і мачыха знаюць усё. І ніхай. Кабета беларуска была і ёсць мучэніца, і я не баюся, я — беларуска. Ня думай, і твая маленькая «жоначка» Ядзя любіць татку, шануіць многіх знаёмых, але не паглядзіць ні на гразь-