Старонка:Рунь (1914).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

самому добра пажыць, добра жыцьцё пазнаць. Можэ яно атказ дасць.

Дык так… Паехаць! Куваць долю. А там — тады тое будзіць.

Як жа з Я? Трэба канешне так ці гэтак… Божэ! Як яна ўсё атдала мне, ўсяго старога адрэклася і пайшла. Сьвятая ты, Я.! Ты ўваскрэсіла мяне. Дай ручку. Пойдзім! Эх, дарогу нам! Мы ідзём долю куваць за моры, акеаны. Вышэй галоўку, Я.!

К жыцьцю!

(Ад аўтора. Звярніця асаблівую увагу на апошніе радкі. Ці ж яны не праўдзюць таго, што гадаў я і гадаю аб долі Ўладзіміра і Ядзі?

Пэўне жывуць яны ў Амэрыцы або ў Аўстраліі).


КАВАЛКІ З ДНЕЎНІКА.

19…

5 студня. Сварыўса з дзядзькам за беларушчыну. Гаворыць, калі ня кіну, не дасць грошы на навуку 1 лютаго. Пачаў чытаць эканомію палітыкі.

10 марца. Бачыў, як хавалі Астапа, што апрогся ад гарэлкі. Жонка, дзеткі — сіроты…

30 красавіка. Сустрэча з Я.К. Яна — лепшая.

.................

15 жніўня, Люблю… Што будзе?

7 кастрычніка. Паліція пагледаець за мною. Работа пана К. Паваюем!

6 лютаго. Пералом. Навіна пайшла. Будзім жыць.