Старонка:Рунь (1914).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

каго душыць! Я вышэй гляджу!.. Жыцьцё. Дык не варта жыць, бо нудна.

Нудна; цікавасьці німа.........................

(Ад аўтора. Тут ізноў канец ліста аддзёрты. У далейшым лістку — дзіркі і плямы, і па тых словах, што можна прачытаць, не ўдаецца уцяміць, куды кіравалася думка Ўладзіміра; даю тут, што троху многа зразумела у астатніх лістках).

…Па праўдзі, ну чаго ж я буду жыць далей?

Каб толькі не плакала Ш. і не бедаваў Г. (любы хлопчык; які чэлавек у ём!) і* каб толькі ведаў што будзіць цераз 50 гадоў з беларускай справай*[1], — дык ціаністы калі…

Беларуская справа… Што я магу? І што хто можыць? Жыцьцё ідзець, ідзець… да нечэга. Праўда, што мы творым жыцьцё, але калі й праўда, то ці ня ўсё роўна! Людзі!…

А каторые з іх болей варты спагаданьня? Хто іх разьбярэць? Я заступаюся за брата-мужыка, а ён жэ — не сымпатычны, ён жэ мяне крыўдзіў болей, чым хто. А, ты — беларус, ты можыш пісаць, ты павінен працаваць, ты тое — гэта… Пасунь уперад, праслаў родную старонку. Нічога я не маю у сабе; а каб і геній быў я, — ўсё роўна! К чаму? Усё некалі будзіць невядома, усё цяперашнее згініць.

(Ад аўтора. Калі я перэчытаў гэту мясьцінку Валодзіных пісаньнёў, мне узыйшло на

  1. Словы паміж зорак у рукапісу Ўладзіміра закасаваны.