Старонка:Рунь (1914).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Голад, холад, горэ!

Бізунамі бьюць, у салдаты на ўсё жыцьце бацек атдаюць, на сабак меняюць. Што хочуць, тое робюць, мучаюць салодка.

Помста, помста!

Ад маткі у песьнях, у казках, у сьлезах, у стагнаньні; ад бацькі у рабскай маўклівасьці, у злых славах, у кляцьбе дзяцёнак убіраіць у душу ненавісць і страшэнную імсцівасць да паноў… Ах! Што б зрабіў ён, сын мужыцкі, усім!

Добра.

Ты, Ўладзька, сын народу. Колькі ты змалку бедаваў! Колькі ты усякаго ліха мысьліў, колькі краў сэрцам ад зласьлівасьці да паноў… Ах, каб меў сілу над панамі! У порах, у пыл!!.

Тады шчэ ня чытаў ты кніжак, недалужка Ўладзімірка, і не хварэў хваробамі інтэлігента.

Добра, і вось ты інтэлігент. А! Рука твая не паднімаецца на заклятых ворагаў тваіх. Ты баішся дайжэ, каб людзі не даведаліся аб думках маленства твайго. Ты пішыш толькі «да самога сябе». Крый Божэ — даведаюцца «інтэлігенты», што на душы у цябе! Стыднінька табе! Стыднінька, што украдня у ночы конікаў вадзіў у панскі лес. Стыднінька, што пакляўся са сьлезамі сам сабе зарэзаць, як вырасьцеш, аб’ешчыка за тое, што ня толькі садраў у ляску хустку у маткі твае за ягады, але і бізуном даў і гідкім, страшным словам зневажыў яе, маму, пры табе, дзяцёнку сінявокім.

Эх, чэлавек, чэлавек! Усё адно не дабіцца табе, аткуля ўсё і што яно…

.................

Людзі капашацца… Ня ўсё роўна, хто там