Старонка:Рунь (1914).pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

мне і ці будзіць с таго што. У вас ёсць прыгажэйшые і багатые.

Астаюся любя

Анна Лявонава Валюжыніч.

24 февраля 1910 г.

VII

З яго пісьма да бацькоў.

........... Паўля, кніжэк не шкадуй. Чытай сам і другім давай. І кніжачку з людзьмі якую небудзь ад’жалей........

К Вялікадню я хіба што не прыеду. Экзамены зара пасьля сьвятак; трэбе рыхтавацца… Пагуляю у-летку........................................

К. Зарэмбо.

18 марца 1910 г.

Ізноў таварышу.

Насьмешлівы і праўдзіва-разумны Андрэю!

Дужа, дужа прашу цябе: калі захаваў маё пісьмо, што я пісаў табе пасьля Каляд (доўгае такое), то ці спалі, ці падзяры, ці — што найлепей — прышлі мне яго. Не дзіві і ня сьмейся; сустрэцімся калі, — раскажу ўсё.

Скрыўджэны жыцьцём К. Зарэмбо.

18 марца 1910 г.