Старонка:Рунь (1914).pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

цюк твае курносай Гінесі, знайдзіць у горадзі пад брыльком сабе».

І сьмеху й грэху.

.................

У нас атлега. Вучыцель даваў нам свае лыжы па сьнягу бегаць........................................

І да т. пад. (пакарочэна)........................................

Твой брацішка Паўля Зарэмбо.

27 лютаго 1910 г.

VII

Яму ад яе.

Рука пісала, ня ведала каму, а сэрдэнька сказала, што міламу свайму. Пішу пісьмо ад сярдзечнай мукі, ляці пісьмо, міленькаму ў рукі.

Пісьмо ад Анны Лявонавай Валюжыніч няцэннаму другу, у першых страках маего пісьма, што зьвешчаю вас, як люблю, паважаемы Кансьцянцін Міхайлавіч, і што жыва і здарова і аб тым і вам зычу ад Госпада Бога і усяго усьпеха у руках і дзелах вашых. А цяперыцька мы прадзём найболі у сваёй хаці, то на Банадысёва батрака не сумневацца, патаму как мы панімаем, што ж ён, как сібе хаціш. Аб тым вясельлю усё ладна, і ўсе гаворуць або водкі было даволі і усі здаровы так што з мяне сьмяюцца, куды ж мне как мы няўчоная мужычка і болі нічаво. А мне на тое неспакой і што вы сумысьля ўсё гэта і па дзеравенску гаворыця, а вы наўчоны, і каб можа пасьмеяцца за тым вас цалую і думаю як аба