Старонка:Рунь (1914).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

— Добры вечар!

У хаці было ціха. Каля полу вазёкалася нейкая баба; убачыўшы войта, атарапела і завугнавіла:

— Добры вечар, паночку!

— Юрка тут?

На печы зашэвяліўся…

— А-а, ты на печ схаваўся! Пазяб? Пан наказаў, каб ты дзеўку сваю прыслаў у двор к яму; там астатні баль сягоньня будзе, гукаюць дзевак пець ды скакаць, каб паном весялейшэ было… А гдзе ж Тацяна?

Юрка заварочаўся моўчкі на печы, саскочыў на запечак, выгаварыў-ткі: «добры вечар пану войту» і заскроб бараду ў задуменьні: «Чым скончыцца нахаба?»

Войт прыхінуўся к зэдліку, абцягнуў лёд з вусоў, расхінуў шубу, здзеў цёплые рукавіцы, разагрэўся, але так сабе, бо ў хаці было, як у пуні.

С чырвонаго поясу зьвесіўся тоўсты бізун — знак войтаўскай грознай сілы.

— Ці там, ніхай Бог крыіць, без мае Тацяны, німаш каторых бліжэйшых, — адводзіў Юрка бяду........................................



Вось другое апаведаньне, у каторым Ўладзімір хацеў апісаць гістарычные часы Беларусі.

КНЯГІНЯ.

«Чутно княгіні маладой, аж з высокай сьвятліцы чутно, як безустаньня плешчыць і бьецца