Старонка:Рунь (1914).pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

па-беларуску. А пішу я табе на тое, каб ты не прысылаў болі пісем Ганьні Леваноўні. Ато толькі сьмяюцца і гавораць аб табе дрэнна. быццым ты які благі чэлавек. Тата сярдзіт. Толькі мама й дзядзіна, як даведаліся, дык сьмеяліся.

Калі прыслалі павестку, Ганна блізка што лётала, а не хадзіла. Усім чыста, якбы не наўмысьля, паказывала яе і пачынала тужыць і хваліцца. А даждалася сьвята, гукнула дзевак і Цімоха, муршчыкаваго сына, каб прачытаў, бо ён пісьменны, і пайшлі у мясьцечка к абедні і ў воласьць за пісьмом. Прышоўшы у-двору усім паказала, як бы ня хочучы, закрываючыся хвустачкаю і чырванеючы. І бацька й матка Ганьніны тое пісьмо слухалі. Лявоніха адну палавінку адабрала у дачкі і носіць за кабатом на грудзёх. І цяпер тое пісьмо хлопцы чыталі колькі разоў у Лявона на ўсю хату. Ганьні наругаюцца, кажуць: «Кусьцюкова жонка». Адзін раз я дакляраваў Ганьнінай сястрэ маленькай Маньцы ажно цэлую сьпісаную цетрадзь, што вучыцель мне аддаў, каб толькі прынесла мне тваё пісьмо, дык яна перш згодзілася, а потым пачала прасіць кніжку з людзьмі. Я не даў. Калі-небудзь выхаплю гэта пісьмо і падзяру, толькі ты болі не пішы, ато мяне Ганьніным дзевярочкам дразжнюць хлопчыкі і дзеўкі.

А Ганна й ня дужа ладная дзеўка; у яе на руках кароста. Адно што прыгажэйшая троху і байчэйшая за нашых другіх дзяўчынак, а любіць сварыцца і дужа ілжэць. Толькі ты ня сердзіся, я праўду кажу.

Лявоніха пабіла каля калодежа вядро старому Хомцы, што казаў ёй: «Ня возьміць Кась-