Старонка:Рунь (1914).pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

многа. Дуруць людзі галаву. А Паўлік ужо аб гэтым і казку ад дзядзіны запісаў, хацеў пасылаць табе, ды я грошы на марку не даў, нечэга яму, маламу, многа знаць ды грошы на глупства траціць.

Газэту, добра, што выпісаў. Нінцы я не даю чытаць, мала яна шчэ, а глаўнае, каб па расейску надламалася. А Паўлік ладна чытаіць; старые, вечарком калі, так уважна слухаюць. Шкада, што хаця мала-мала, адылі ёсць не нашскіе словы. Расталкуй каму у пісьме, што гэта такое: паводлуг, кольвек, жэгнацца?

Кланяюцца табе усе, бывай здароў. Вучыся, будзь вясёлы, ні смуціся.

Твой бацька Міхась.

Са слоў Вашаго таты пісаў і Вас прывітаю

Юрка Алехновіч.

24 студня 1910 г.

Усё гэта з маіх слоў спісаў, дзякуй яму, Юры Йванавіч, калі быў у нас. А цяпер па майму загаду пішыць Паўлік, бо я не хацеў пры Алехновічу пісаць. Што ты гэта уздумаў такіе пісьмы пісаць дзеўкам? Заказное! Ці прыслаў нам хоць калі заказное? І гдзе твае вочы? Ці тут разумеюць што. Ведамо дзеравенская дурата Адно—людзі сьмяюцца і аб дзеўцы і аб табе гаворка пойдзіць. Разлахаюць па ўсей воласьці. І мне будзіць стыдна, скажуць—да чаго даўчыў сына Каб у другі раз не пісаў. Падумай сам. Даволі таго, што ты па мужыцку гаворыш, (дурэнь другі падумаіць, як бы ня ўмеіш па кніжнаму) і нійдзе за ўсе Каляды сярод паважнейшых людзей носу не паказаў, бытцым то, што мы жывём у дзярэўні, дык ужо пушчэйшые за другога