Старонка:Рунь (1914).pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Чуўство сымпаціі» паставіў чатыры с палавінаю. Дабранач!..

Твой Касьцючок.

Цалую цябе! Люблю…


II

Таварышу.

13 студня 1910 г.

Насьмешлівы Андрэю!

Віншаваць з Новым Годам у гэтым пісьме ня буду, бо я табе паслаў сваю картачку якраз 28 сьнежня (здаровіў цябе), ці дайшла яна, ай не?

Як атсьвяткаваў я у-дварэ, пісаць ня хочэцца—сам добра ведаіш, як я жыву у дзярэўні, калі прыежджаю з вучылішча.

Ведаіш… Не, браце, насьмешлівы Андрэю, не дагадаішся, што стала с тваім Кастусём: ён цяпер саўсім другі чэлавек!

Я цяпер і сам дзіўлюся, як гэта мог я раней, у тые гады, прасядзець у сваёй хаці цэлые Каляды, не паказываючы нікуды носу? Помніш, бывала: у цэркву ня езджу (хоць і тошна тым крыўдзіць бацькоў), бо «сучасная вера — ашуканства;» к радні не езджу, бо радня мая — с хамскімі поглядамі, бачыць у ва мне «кандыдата у немалые паны,» і прыкра тым выстаўляіцца; на ігрышчы не хаджу, бо «што я там знайду?—тупых дзевак, буянаў хлапцоў, мацерш-