Старонка:Рунь (1914).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Забабоны мае! Аткуля вы? Я ж ведаю, што нічога таго німа… чаго… А ці ж ведаю? Не! я дзеткам кажу аб прыродзі па навучнаму, рэдка раскажу ім страшнае. Любые дзеткі…

Думы мае! Аткуля вы? Калі тое было, што дзядуля-нябошчык (ніхай сьвяты ляжыць!) казкі мне страшные казаў, мэкай ды мышэшай пужаў.

Думы мае, аткуля вы?