Старонка:Рунь (1914).pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗          ∗

Янка-чараўнік хварэіць, а не паміраіць.

.................

Выскачыў с патпечча сінянькі аганёк і пабег па хаці… Каціўся, каціўся і белым дымам сыйшоў. С таго дыму малюпаткі старычок у чорнай маргелцы выскачыў, у руцэ нейкую торбачку чырвоную меў, кійком патпіраўся…

Аткуль ён, нячысьцік, узяўся?

Расчыніў торбачку, выхапіў нейкіе відэльцы і адразу к Ян цы патскочыў.

Што яму тут, што яму тут?

Зубы ў момэнт расьцяў, с сатанінскім імпэтам відэльцы ў рот садануў…

— Сотэр… Оропотоцінет… перакруціў…—захрыпеў Янка, таёмны знак на паветра паклаў,—і знік раптам нячысьцік, як скрозь доньня праваліўся. Серкаю і падлаю-тухляцінай па хаці запахла, туман разьляцеўся, і нічога німа.

Трэба, трэба Янцы уміраці, а ня йдзець душа с цела за ведзьмарства яго. Мукі непамерные, страхі вялікіе…

На хаці, на страсе: «Скраб, скраб»… Скрабецца быццым кот неўгамонны-збродлівы… Лезіць, разгрэбаіць страху.

Безупынку серабець кіпцямі, безперэстаньня грызець войстрымі зубамі, рэзцамі-шыльцамі…

— Страляйце з майго дзядоўскаго заклятаго ружжа па страсе, — хрыпіць чараўнік.

Баяцца, усе баяцца, аткуль страх гэты вялікі у цямноту ночы бярэцца?

— Патрывайце, во набой… — сказаў і з рота чорна-гнілы зуб… не, ня зуб — гадушачку хваць! Даець сыну-Васілю.