Старонка:Рунь (1914).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

адзін-адным у глухім маёнтку. Адзінокі, стары, глухі, нехалюзы…

Ці пачуем калі ізноў аб Ядзі і Ўладку—невядома. Тут, на роднай беларускай зямліцы—яны памёрлі…

I калі жывы (як шэпчуць тут людзі), ці скуюць то за колькі гадоў долю і шчасьце сваё на карысць усей Беларусі? Ці, можэ, і запраўды ужо нябошчыкі на далёкай чужыне? Бог сьвяты ведаіць. Пачую што — напішу тады. Цяпер вось матэр’ялы Ўладзіміра, што крывымі дарогамі патрапілі ка мне.

Я лічу сьвятою павіннасьцю шчыра даць тут з яго пісаньнёў усё, што можна і што пака­зывае нам, які быу ладзімір. З яго папераў ёсць у мяне два яго напісаных апаведаньня, паказываючые літэратурны напрамак яго, потым запіскі «Да самога сябе», кавалачкі з днеўніка і неколькі пісем да яго ат свьетлай памяці нябошчыцы Ядзі.

Вось яго першае апаведаньне, дзе ён хацеў паказаць страшные часы прыгоншчыны.


ВОЙТ.

«Комкі сьнегу вылеталі с-пад капытоў, засыпалі перадок саней і лажыліся войту на шу­бу. Сьцюдзёны рэзкі вецер сьвістаў яму у вочы і круціў наўкола саней і каня і далей па ўсяму полю, як відзіш, цэлые хмары сьнегу.

Мароз браўся на нач ешчэ горшы, ешчэ злейшы.

Добры панскі стаеннік, аж белы увесь ат шэрэні, даволі шпарка бег сярод замятухі па