Старонка:Рунь (1914).pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

праўду жыцьцявую — сорам, сорам! Прылівамі мягкімі, цёплымі кроў да шчок коціцца,—чырвона.

Братава сварыцца і кашулі ня мыіць. Памёр бы, ды сьмерць не прыходзіць. А трэба нажыцца даволі, каб не шкадаваць памёршы.

Трэба крыж пакласць на магілку, гдзе жывога закапалі.

Прашнуўся, ачуняў, шчуп… сьценкі са ўсіх бакоў, а ніводнай шчэлачкі. Дыхаць трудна. Крычаць — толькі хрып аддаецца, праз зямлю ні пачуюць. На сажэнь пад зямлёю цяжкаю, паветра німа, сьмерць. Валасы шуркаюць на скуры зморшчэнай. Дыхаць, дыхаць — німа, німа… Ай, хры…

Грыз, мусіць, рукі, галавою біўся, скорчыўся, выкаціў вочы, усё. Ні пачулі разумные людзі, дурному веры ні далі, жывы пад зямлёю… У вялікіх муках сканаў.

Згніў. Дух выйшоў. Які дух! Яму не хапіла духу, паветра не было, памёр, Паветра гэта дух яго.

Трэба пераксціць тую магілку… «Дурны, дурны»… А хачу па свойму быць… Я хачу па паветру хадзіць… Хачу… Хоць малюпацінькую часіначку… Чаму ня можна, чаму ня можна? На што цягніць земля да сябе? Мне не падабаідца тут у лажчынах, сярод плятнёў, тынаў, платоў, загародаў, не… Чорта ня відна…

Чорта, чорта, чэрцяночка… І я чорт. «Дурны, дурны»… Папову батрачку у балота завёў. Плакала, плакала Рыпінка Непатступная… Ці я ведаю, на што было так?

Дурны, дурны…