Старонка:Рунь (1914).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хаваюцца толькі, тоюцца. Якбы так разумным і патрэбна жыць? Не, дурные, дурные…

Іх многа. Яны усе завуць яго дурным. Уся парахвія. І паны. А ён адзін; з яго сьмяюцца людзі, калі ён гукнець каго дурным. Людзі… іх многа. А яму аднаму ня можна зваць іх дурнымі. Матка плачыць, бацька маўчыць, большы брат б’ецца, а братава сварыцца на дурнога, што ходзіць нячыста, і ня хочыць кашулю дурному памыць.

А ён па-свойму хочэ быць. Па свойму…

А дзеці плююцца і пылам у вочы сыплюць… Праўда — ня ўсе. А наругаюцца дурному.

Ідзець за гумнамі, за гародамі, па дарозі і кладзець крыжы на абодвы бакі; коціць і поле, і бярозу, і сіня-залатога жука, і мятлушкў нейкую, і жаўну, што крычыць там вун ў гайку.

Дожджык прайшоў. Пыл прыбіў. Зеляней-весялей шчэ невялікіе лісточкі бярозавые, рунь весялейшая, чысьцейшая, шнурамі калышыцца, абмылася, папрыгажэла. Якое лёгкае паветра. А гаёк зялёнянькі-зялёнянекі, і птушачкі так ахватней пяюць.

Прайшоў дожджык, прыбіў пыл зямельку пасьвяжыў, траўку абмыў.

Кладзець крыжы, бо яму так хочыцца… Паветра такое прыемнае.

С-пад лесу едуць… Паня Іванецкая там едзіць. Вараные коні шпарка бягуць, стаеннікі. Сядзіць у чорнай, бліскучай калясцы, як звычайны дурны чэлавек, з-за шырокай Мінкавай сьпіны выглядаіць па бакох німа ведама што, яго угледзіла. Прыплюшчыла вочкі, выняла з мяшочку паркалёвую пахучую хвустачку, ківаіць пальцамі: