Старонка:Рунь (1914).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

так будзіць, і німаведама, аткуля яно гэта ўсё, хто гэта даў, і што будзіць пасьля сьмерці? Памёр, згніў… а сілы таёмнае? Ніхто нічога не бачыў… С таго сьвету ніхто ні казаў. Можа й таго сьвету німа? Дык што ж тагды, як тагды? На што ж такі сьвет стварыў?»

Цёмна, глуха сонна.

Чараўнікі сучасные! Скажыця, як нячысьцікам душу прадаць, каб толькі спытацца нешта? Ня йдуць нячысьцікі, бо знаюць, паганые, у іх душа мая, нешчасная…

На што даў жудасны кірунак у падасецьця лезьці? На што?

Вера, вера! Вера малая! — Німа веры ні ў тое, ні ў гэта, а жудасны кірунак ёсьць, ёсьць ён, прокляты… На што мне далі яго, на што? А быў ж я некалі вясёлы, сьмеяўся ж я…


∗          ∗

— Дурны, дурны…

Разумные людзі дурным завуць.

Не спрэчаіцца, бо ўсё роўны дурна ён на людзкі розум.

А перш быў хлопцам пахмурным, пасьля «варонаю», далей прыдуркаватым, потым стаўся дурным.

— Дурны, дурны…

А ён хочыць па-свойму быць. Дурны.

Але крыўда ў чым? Што баліць яму? У чым туга-нуда яго дурная?

Не цямюць хіба таго звычайна-разумные людзі.

А чаго б, можа, пажадаў! Дурэнь, дурэны!..

Cамі яны усе дурные… Ці ж не дурные?